У 1975 пабудавалі пуцеправод,
у 2011 ля вакзала з’явілася “Пасажырка”

Прыгадваем, што адбывалася на Маладзечаншчыне ў мінулыя гады Труса
2022 год хутка адыдзе ў нябыт. Сімвалам наступнага, 2023 года, будзе Трус. І па штогадовай традыцыі “Рэгіянальная газета” прапануе прыгадаць, што мінулыя гады Труса прыносілі ў наш рэгіён. А пачынаем з Маладзечна.
1927 год

У вёсцы Літва нарадзіўся мастак Кастусь Харашэвіч. У юнацтве вучыўся ў Маладзечанскай гандлёвай школе Барыса Кіта. Пасля жыў у горадзе. Разам з Ядвігай Раздзялоўскай заснаваў студыю выяўленчага мастацтва. Памёр у 2013


Стварылі Маладзечанскі павет у складзе Віленскага ваяводства. Запрацавала староства. Сёння – будынак падатковай каля аўтавакзала (фота Уладзіміра Садоўскага).

1939 год

17 верасня Маладзечна, як і ўвесь наш рэгіён, увайшло ў БССР, а ў снежні горад стаў часткай Вілейскай вобласці.


Трыумфальную арку ў Гелянове пазбавілі ”польскага мінулага” – прыбралі ўпрыгожванні, у тым ліку, статуі і звон.


У Красным і Радашкавічах адкрылі бальніцы на 20 ложкаў. А ў Маладзечне пры бальніцы адкрылася першая радзільня на 30 ложкаў


На фота з вікіпедыі – трыумфальная арка ў Маладзечне.

Запрацавала першая кааператыўная крама чыгуначнікаў.


Стварылі дзявятую Маладзечанскую дыстанцыя пуцi. Яна абслугоўвала напрамкі Мінск-Вільня і Полацк-Ліда.


Запрацаваў мясакамбінат. Сёння – “Вялес міт” (на фота –прадукцыя і лагатып).

1951 год

У кастрычніку ў Маладзечне ладзяць абласную сельгасвыставу. Яна працавала ў Гелянове. Былі павільёны раслінаводства, жывёлагадоўлі, механізацыі. Вілейская дзяржаўная стайня паказвала коней, прадстаўлялі мясную і малочную прадукцыю.


Пры настаўніцкім інстытуце стварылі вучэбна-доследны ўчастак, каб даць студэнтам веды ў галіне гаспадаркі.


На фота з архіва Уладзіміра Садоўскага – настаўніцкі інстытут у Маладзечне.

12 мая ў Маладзечне нарадзіўся будучы артыст цырка, клоўн, Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979) Аляксандр Варанецкі. У родным горадзе ён у дзяцінстве займаўся ў цыркавой студыі. Цырку прысвяціў амаль 50 год. Зняўся ў тэлефільмах “Дзяніскавы апавяданні”, “Навагодні атракцыён”, “А таксама цырк”.


Як працоўнае паселішча для рабочых торфазавода на Маладзечаншчыне заснавалі пасёлак Беразінскае.


На фота Аляксандра Салагуба – уваход у Беразінскі ліцэй. На першым плане – львы з Гелянова.

1963 год

У абласны краязнаўчы музей у Маладзечне паступіла 12 работ “маладзечанскага Шагала” Меера Аксельрода. Гэта адбылося дзякуючы асабістаму знаёмству мастака з дырэктарам музея, выбітным гісторыкам Генадзем Каханоўскім. У гэтым жа годзе ў музей прывезлі чучала мядзведзя.


Пачалі электрыфікацыю Беларускай чыгункі. Першым электрыфікаваным участкам стаў участак Маладзечанскай дыстанцыі пуці Мінск-Алёхнавічы, а потым Алёхнавічы-Маладзечна.


На фота з вікіпедыі – Меер Аксельрод.

Спявак Юры Антонаў скончыў музвучылішча. Сёння гэта Маладзечанскі музкаледж імя Агінскага (фота molmk.by).


У чэмпіянаце Беларускай СССР па футболе чэмпіёнам стаў маладзечанскі “Спартак”.


У горадзе ўвялі ў эксплуатацыю мелькамбінат №16. Сёння прадпрыемства вядомае як Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў.

1975 год

Ад 1 верасня у новым будынку запрацавала СШ №2 у мікрараёне Гелянова.


У музвучылішча на клас кларнета паступіў спявак і бард Алесь Камоцкі.


На політэхнітэхнікуме адкрылі дошку ў гонар Прытыцкага з партрэтам і надпісам: “У 1954-1960 гадах працаваў першым сакратаром Маладзечанскага абкама КПБ легендарны сын беларускага народа Прытыцкі Сяргей Восіпавіч”.


Пабудавалі пуцеправод, а ў парку адкрыўся новы атракцыён – кола агляду на 80 чалавек.


На фота Аляксандр Салагуба – кола агляду ў маладзечанскім парку.

Узбекскія кінематаграфісты прывезлі ў горад кіно “Незабытая песня” пра ўдзел у партызанах Мамадалі Тапівалдыева – узбека, Героея Савецкага Саюза. Частку фільма здымалі ў Маладзечне.


Стварылі ансамбль рускіх народных інструментаў з 14 музыкаў. Кіраўніком стаў Рыгор Сарока.


На вакзале пачалі будаваць багажнае аддзяленне і прыгарадныя касы.


У кадры з фільма “Незабытая песня” – царква на Старым Месце ў Маладзечне.

1987 год

Нарадзіўся Уладзімір Садоўскі – пісьменнік, краязнаўца, які шмат ведае пра родны горад, а асабліва пра мікрараён “Гелянова”.


Усталёўваюцца сяброўскія сувязі Маладзечна і нямецкага горада Эслінгена. У верасні першая дэлегацыя прыбыла ў Маладзечна. Узначальваў яе тагачасны бургамістр Клапрот.


Завод парашковай металургіі ўзначаліў Генадзь Карпенка.


На фота з інтэрнэт-крыніц – Генадзь Карпенка (на першым плане) з аднадумцам Валерам Кастко.

Верагодна, здарыўся пажар у гарадскім драўляным кінатэатры “Камсамолец”, на той момант зачыненым. Сёння тут – корпус трэцяй гімназіі.


Пры СШ №5 ствараюць клуб “Пошук”, які аднаўляе імёны вязняў Шталага-342.


Канчаткова разбурылі сядзібны комплекс 18-19 стагоддзя ў Беніцы. Знешні выгляд сядзібы ў 1870-я (на фота) занатаваў мастак Напалеон Орда.

На Усесаюзным фестывалі аматарскіх тэатраў у Маскве маладзечанскі аматарскі тэатр са спектаклем “Радавыя” стаў лаўрэатам і атрымаў залаты медаль.


Адкрылі СШ №12 на 600 месцаў.


Стварылі ўзорную цыркавую студыю “Мара”.


У горадзе адкрылі відэасалон. Ён быў першы на Міншчыне.


На фота з суполкі ўзорнай цыркавой студыю “Мара” – яе сучасныя выхаванкі.




1999 год

6 красавіка памёр Генадзь Карпенка.


Гербам горада стала Багародзіца.


У дзіцячай бальніцы, дзякуючы нямецкім партнёрам, адкрылі аудыялагічны цэнтр для дзяцей са слабым слыхам (на фота lions.by).


Зарэгістравалі герб Радашкавічаў: у полі на шчыце – святы Стэфан, закіданы камянямі. Герб рэканструяваны па выяве 1792 года.

2011

У Маладзечне правялі рэспубліканскя

“Дажынкі”. Да іх пабудавалі амфітэатр, лядовы палац, новы чыгуначны мост, добраўпарадкавалі парк, узвялі новыя дамы. На ўездзе паставілі стэлу, на Цэнтральнай плошчы – фантан “Папараць-кветка” ад скульптара Уладзіміра Жбанава, на чынуначным вакзале – “Пасажырку” ад Вадзіма Мацкевіча. "Вястун" Жбанава ў суаўтарстве з Яраславам Філіповічам упрыгожыў Старое Места.


На фота "РГ" – добраўпарадкаваны гарадскі парк

.

Помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі” з Цэнтральнай плошчы перанеслі на скрыжаванне Вялікага Гасцінца і Машэрава.


Пабудавалі валаконна-аптычную лінію сувязі Маладзечна-Гудагай з уводам у дзеянне лічбавых сістэм сувязі.


На фота flickr.com – помнік у Маладзечне да пераносу.

"Рэгіянальная газета"
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website