Марыя размаўляе па-беларуску, літоўску, руску і польску. На літоўскай чытае. Каб трэніраваць памяць, рашае судоку. А яшчэ спявае літоўскія песні. Беларускую мову любіць. Ды на літоўскай - зручней. На ёй размаўляе з дзяцінства. Па-руску навучылася дарослай, калі дочкі хадзілі ў школу.
– Як дзеці пайшлі ў школу, па-літоўску не вучылі. А мы хацелі, каб яны ведалі літоўскую. Таму яшчэ невялікімі дочкі паехалі ў Літву. Павывучваліся і засталіся.